2014-03-14 11:42:58

“Ватыканскі” рэкалекцыяніст: рынкавая логіка не дазваляе зразумець каштоўнасці любові


RealAudioMP3 Судзіць аб любой справе паводле логікі гэтага свету, ці, хутчэй, паводле логікі рынкавай эканомікі, гэта рызыка не зразумець каштоўнасці любові, якую прыносіць людзям Бог, лічыць кс. Анджэла Дэ Данаціс, які праводзіў “ватыканскія” рэкалекцыі для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі. Яны завяршыліся 14 сакавіка 2014 г. у Арыча, каля Рыму. У сваіх разважаннях у 5-ы дзень духоўных практыкаванняў святар прывёў прыклад евангельскай жанчыны з Бэтаніі, якая выліла на галаву Езуса флакон міра з чыстага і вельмі каштоўнага нарду. Гэты алей быў эквівалентам зарплаты рабочага за поўны год.

Такім чынам, жанчына аддае Хрысту ўсё, што мае. Пах гэтага алею распаўсюджваецца таксама на ўсіх тых, хто быў вакол Езуса, хоць яны не цэняць гэтага, нават крытыкуюць жэст жанчыны, таму што лічаць гэта пустым марнаваннем грошай. Але Збаўца супрацьставіць іх логіцы, рыначнай, свой Боскі падыход. Паводле яго, нічога, што было зроблена з любові, не можа быць марнасцю, бо з дапамогай любові Бог можа аднавіць і ператварыць усё ў дабро.

Бог ніколі не патрабуе ад нас больш за тое, што мы можам даць, і пакідае нам свабоду выбару. Але нават тое нямногае, што мы ў стане даць, робіць нас бліжэйшымі да Яго. І чым больш чалавек наблізіцца да Бога, тым больш Ён наблізіцца да чалавека і тым больш людзі наблізяцца да сябе, адзначыў “ватыканскі” рэкалекцыяніст.







All the contents on this site are copyrighted ©.