2014-03-14 14:16:27

З’явіўся дэвіз і лагатып падарожжа Папы ў Святую Зямлю


RealAudioMP3 Дэвізам Апостальскага падарожжа папы Францішка ў Святую Зямлю будуць словы з Евангелля паводле св. Яна (17,23), якімі Езус маліўся да Бога Айца аб адзінстве сваіх вучняў: “Каб усе былі адно”. Аб гэтым стала вядома 14 сакавіка 2014 г. Таксама быў прадстаўлены лагатып падарожжа Пантыфіка. Ён уяўляе сабой выяву лодкі на хвалях, у якой сядзяць абняўшыся святыя апосталы Пётр і Андрэй – апекуны заходняга і ўсходняга хрысціянства. Над парусам лодкі па-лацінску і па-грэцку напісаны словы дэвіза пілігрымкі Святога Айца на радзіму Езуса. Апостальскае падарожжа Францішка ў Іарданію, Палестыну і Ізраіль адбудзецца 24-26 мая 2014 г. Яно прымеркавана да 50-й гадавіны гістарычнай сустрэчы папы Паўла VI і Патрыярха Канстантынопальскага Афінагора, якая адбылася у Іерусаліме 5 студзеня 1964 г. У рамках візіту Францішак наведае месцы, звязаныя з жыццём Хрыста і першых хрысціян, а таксама прыме ўдзел у экуменічнай сустрэчы прадстаўнікоў усіх прысутных у рэгіёне хрысціянскіх канфесій, якая пройдзе ў базыліцы Гробу Пана ў Іерусаліме.








All the contents on this site are copyrighted ©.