2014-03-12 14:34:16

Нямецкі епіскапат абраў кардынала Маркса сваім новым старшынёй


RealAudioMP3 Кардынал Рэйнхард Маркс прызнаўся, што не мог адказаць негатыўна Святому Айцу на прапанову ўзначаліць ватыканскую Раду па эканамічных пытаннях. Кардынал не можа адказаць Папе – “не”, сказаў арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі газеце “Münchner Kirchennachrichten”. 8 сакавіка 2014 г. папа Францішак прызначыў нямецкага кардынала каардынатарам эканамічнай рады. Акрамя яго ў склад новага органу ўвайшлі сем іншых кардыналаў і сем фінансавых экспертаў. Рада возьме на сябе адказнасць за ўсе эканамічныя і адміністрацыйныя справы Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан.

12 сакавіка 2014 г. кардынал Маркс быў абраны на яшчэ адну пасаду – ён стаў старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Германіі. Адразу пасля абрання іерарх заявіў, што ў епіскапаце адбыўся “адкрыты і духоўны выбарчы працэс”. Арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі назваў пасаду “новым выклікам” і сфармулаваў сваю мэту на ёй – унесці ўклад у тое, каб Каталіцкі Касцёл меў голас, які будзе пачуты ў Германіі. Іерарх прызнаўся, што ў бліжэйшыя дні ён павінен будзе зрабіць высновы з апошніх прызначэнняў і заняцца “сартаваннем сваіх думак”.







All the contents on this site are copyrighted ©.