Філатэлістычны блок на тэму будслаўскага юбілею стаў прызёрам конкурсу на лепшую марку
Беларусі
Філатэлістычны блок
“400-годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў” стаў прызёрам конкурса
на лепшую паштовую марку Беларусі 2013 года, паведаміла “БЕЛТА”. “Белпошта” у лютым
праводзіла конкурс-апытанне на гэту тэму, у якім маглі прыняць удзел усе жадаючыя.
Паступіла амаль 2 тыс. анкет. Па выніках падліку галасоў былі вызначаны тры лепшых
выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Беларусі. Першае месца заняў блок “1025-годдзе
Хрышчэння Русі”, другое – малы ліст “Беларускія анімацыйныя фільмы”, а трыцім стаў
блок, прысвечаны будслаўскаму юбілею, дызайнерам якога выступіла Алена Мядзведзь.