2014-03-11 14:28:32

Калегія кардыналаў будзе налічваць 120 членаў. Кардынал Тэтаманцы святкуе 80-годдзе


RealAudioMP3 Кардынал Дзіаніджы Тэтаманцы, арцыбіскуп Мілана на пенсіі і адзін з самых вядомых іерархаў у Італіі, 14 сакавіка 2014 г. адзначыць сваё 80-годдзе. З 2002 па 2011 гг. ён узначальваў Міланскую архідыяцэзію, а перад гэтым быў арцыбіскупам Генуі і генеральным сакратаром і віцэ-старшынёй біскупскай канферэнцыі. Як аўтар шматлікіх кніг і каментароў па многіх актуальных пытаннях кардынал зрабіў сабе імя па-за межамі Італіі.

З 80-гадовым юбілеем іерараха колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў паменшыцца да 120. Калегія кардыналаў у цяперашні час налічвае ў агульнай складанасці 218 членаў.

Тэтаманцы нарадзіўся ў 1934 г. у Рэнатэ каля Мілану. Атрымаў ступень доктара ў рымскім Грыгарыянскім універсітэце, пасля чаго на працягу 20 гадоў быў душпастырам і выкладчыкам маральнай тэалогіі ў семінарыі. У 1989 г. ён быў прызначаны арцыбіскупам дыяцэзіі Анкона, а праз два гады абраны генеральным сакратаром італьянскага епіскапату. У 1995 г. папа Ян Павел II прызначыў яго арцыбіскупам Генуі. Праз некалькі тыдняў яго абралі віцэ-старшынёй біскупскай канферэнцыі. У 1998 г. Пантыфік уручыў іерарху кардынальскі берэт, а ў 2002 г. прызначыў яго пастырам Міланскай архідыяцэзіі. У чэрвені 2011 г. Бэнэдыкт XVI прыняў яго адстаўка з гэтай пасады.







All the contents on this site are copyrighted ©.