2014-03-10 12:27:48

Святы Айцец выслухае казанні прапаведніка Папскага дома


RealAudioMP3 Святы Айцец разам з супрацоўнікамі Рымскай курыі выслухае велікапостныя казанні прапаведніка Папскага дома, італьянскага капуцына айца Раньера Канталамесы. Сёлета яны будуць прысвечаны праўдам веры ў святле навучання Айцоў Касцёла: св. Аўгустына, св. Амброзія, св. Льва Вялікага і св. Грыгорыя Вялікага. Кожны з іх быў асаблівым абаронцам таго ці іншага аспекту навучання Касцёла і таму сёння, паводле айца Канталамесы, варта паразважаць над іх спадчынай ў аносінах да гэтых тэмаў. Сярод іх: прырода Касцёла, сапраўднасць прысутнасці Хрыста ў Эўхарыстыі, хрысталагічны дагмат Халкедонскага Сабора, духоўная разважлівасць Святога Пісання.

Назва цыкла казанняў падрыхтаванага прапаведнікам: “На плячах у гігантаў. Вялікія праўды нашай веры сузіраныя разам з Айцам Лацінскага Касцёла”. Натхненнем для яе сталі словы французскага біскупа, тэолага і пісьменніка св. Яна Салсберыйскага: “Мы, як гномы, што сядзяць на плячах у гігантаў, таму што можам бачыць больш і далей чым яны, але не дзякуючы вастрыні нашага зроку ці росту, але таму што ўзнесены вышэй і ўзняты імі на гігантскую вышыню”.








All the contents on this site are copyrighted ©.