2014-03-10 14:14:41

Рэкалекцыі Папы праходзяць у “манаскім духу”


RealAudioMP3 10 сакавіка 2014 г., папа Францішак, разам з іншымі ўдзельнікамі велікапостных рэкалекцый, разважалі над евангельскім фрагментам пра вучняў, якія спужаліся буры ў Галілейскім возеры, у той час калі разам з імі, у лодцы, быў Езус. Паводле рэкалекцыяніста, кс. Анджэла Дэ Данаціса, гэты ўрывак нагадвае пра актуальную сітуацыю: многія прызнаюць прысутнасць і дзейнасць Бога, але баяцца, бо маюць памылковае ўяўленне пра Збаўцу – як і вучні, які напоўніліся “вялікім страхам” перад абліччам буры.

Паводле святара, так адбываецца калі ў сэрцах не жыве Хрыстус, але ёсць толькі павярхоўная рэлігійнасць – вера ў страшнага Бога, які не карыстаецца міласэрнасцю. Ад веры мы перайшлі да рэлігійнасці з фарысейскімі сцвярджэннямі, паводле якіх з граху мы ўздымаемся самі, а аскетычнасць натхняецца простымі стаічнымі правіламі: “трэба рабіць так і я раблю так”. Але Пан прыходзіць іншымі шляхамі – неабходна ачысціць душу ад фальшывых вобразаў Бога, каб пачаць сапраўднае жыццё, лічыць ён.

Адкрыць сэрцы на дзейнасць Святога Духа кс. Анджэла Дэ Данаціс заклікаў удзельнікаў рэкалекцый яшчэ ў першы дзень духоўных практыкаванняў, 9 сакавіка. Пасля малітвы нешпараў і кароткага разважання, ён прапанаваў сабраным пражыць гэты час “амаль у манаскім духу”.








All the contents on this site are copyrighted ©.