2014-03-10 11:02:36

Папа пакінуў Ватыкан для ўдзелу ў рэкалекцыях


RealAudioMP3 9 сакавіка 2014 г. папа Францішак накіраваўся ў мястэчка Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма, каб прыняць удзел у велікапостных рэкалекцыях. Разам са Святым Айцом Ватыкан пакінулі каля 80 іерархаў і супрацоўнікаў Рымскай курыі. Яны адправіліся ў Арыча на двух аўтобусах, ад плошчы Сант-Уфіцыа, каля адной з ватыканскіх брамаў. Тут, каб развітацца з Пантыфікам і пажадаць яму плённага часу духоўных прыктактыкаванняў сабралася невялікая група вернікаў. Адзін з удзельнікаў рэкалекцый біскуп Марыё Тоза, сакратар Папскай рады “Iustitia et pax” расказаў у інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу “Tgcom 24”, што супольнае падарожжа cа Святым Айцом дазволіла сабраным адчуць сябе адзінай хрысціянскай сям’ёй, асобамі якія працуюць дзеля адной справы: службы чалавецтву і Касцёлу. Іерарх таксама падкрэсліў, што ўсе ўдзельнікі духоўных практыкаванняў павінны будуць заплаціць за пражыванне ў рэкалекцыйным цэнтры, як робяць іншыя пілігрымы.

Рэкалецыі працягнуцца да 14 сакавіка 2014 г. Іх тэма прысвечана “ачышчэнню сэрца”. Праводзіць духоўныя практыкаванні кс. Анджэла Дэ Данаціс, пробашч рымскай парафіі св. Марка Евангеліста. За час правядзення рэкалекцый Папа не будзе праводзіць аўдыенцыі і сустрэчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.