Бэнэдыкт XVI: праз свае кнігі я імкнуўся зрабіць Езуса зноў бачным
Бэнэдыкт XVI адзначыў,
што напісаў трылогію “Езус з Назарэта”, каб зноў зрабіць бачнай і зразумелай асобу
Збаўцы. Папа на пенсіі перакананы, што сёння асоба Хрыста ўсё часцей адмаўляецца і
становіцца незразумелай па прычыне шматлікіх дыскусій вакол яе і існавання самых розных
пунктаў гледжання. Касцёл, перад абліччам такой тэндэнцыі не павінен заставацца інертным,
лічыць ён. Менавіта усведамленне гэтага падштурхула яго даць па-магчымасці вычарпальны
адказ на пытанне, скіраванае яшчэ Понціем Пілатам да Езуса: “Адкуль Ты?”. Для гэтага
Папа карыстаўся ўсімі магчымасцямі, якія дае сённяшняя тэалогія, каб глыбока наблізіцца
да Хрыста, намагючыся пераадоліць матывы, якія перашкаджаюць гэтаму, прызнаўся ён.
З
такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся ў пасланні да ўдзельнікаў сімпозіўма аб асобе
Збаўцы ў святле яго трылогіі “Езус з Назарэта”, які 10-12 сакавіка 2014 г. праходзіць
у танзанійскім Марагора.