2014-03-10 13:01:23

Абвешчана дата візіту Францішка ў Паўднёвую Карэю


RealAudioMP3 Апостальскае падарожжа папы Францішка ў Паўднёвую Карэю адбудзецца 14-18 жніўня 2014 г. Нагодай для яго стануць VI Дні азіяцкай моладзі – вялікі форум, на якім збяруцца маладыя вернікі з ўсяго кантынента. Месцам правядзення мерапрыемства стане пяты па велічыні горад краіны, Тэджон, які знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Паўднёвай Карэі, прыкладна ў 170 км ад Сеўла. У спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 10 сакавіка 2014 г., адзначаецца, што Францішак здзейніць свой візіт прымаючы запрашэнне прэзідэнта дзяржавы і мясцовых біскупаў. Азія з’яўляецца самым густа населеным кантынентам планеты і тут пражывае самая вялікая ў свеце колькасць нехрысціян. Рымскія Пантыфікі не наведвалі гэты кантынент з 1999 г. – з часу візіта Яна Паўла ІІ ў Індыю. Летам 2013 г., вяртаючыся са Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, Францішак падзяліўся з журналістамі, што разглядае магчымасць такога пажарожжа. “У Азію трэба паехаць, паколькі папе Бэнэдыкту XVI не хапіла часу здзейсніць падарожжа на гэты кантынент”, - сказаў ён і дадаў, што атрымаў запрашэнні ад некаторых азіяцкіх краін.








All the contents on this site are copyrighted ©.