2014-03-09 13:51:38

Пачаліся гульні па футболу за Кубак Ватыкану 2014 г.


RealAudioMP3 8 сакавіка 2014 г.у Ватыкане пачаўся розыгрыш Кубка па футболе сярод святароў і семінарыстаў, так званы “Clericus- Cup”. У турніры прымае ўдзел 16 каманд. Як паінфармавалі арганізатары Кубка Ватыкану, Італьянскі Каталіцкі Спартыўны Цэнтр, у футбольных гульнях удзельнічае 358 семінарыстаў і святароў, якія паходзяць з 60-ці краін свету. Пераможцам мінулагодняга Кубка стала каманда амерыканскіх клерыкаў з рымскай духоўнай семінарыі “North American Martyrs”. У сёлетніх змаганнях гульцы ўсіх каманд будуць мець на сваіх футболках надпіс: “Мой капітан – папа Францішак”.

Фінальны матч адбудзецца 24 мая 2014 г. Кс. Мельхіор Санчыс дэ Тока і Аламед, падсакратар Папскай рады па культуры адзначыў, што ў цяперашні час спорт знаходзіцца пад вялікім ціскам з боку рынка. Таму розыгрышы Кубка Ватыкана маюць падкрэсліць выхаваўчую функцыю спорту.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.