2014-03-09 13:10:07

Кардынал Мюлер аб важнай ролі англікан у Каталіцкім Касцёле


RealAudioMP3 Папа Францішак з вялікай ўвагай сочыць за развіццём Персанальных ардынарыятаў, створаных для былых англікан у ЗША, Вялікабрытаніі і Аўстраліі, адзначыў кардынал Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. Іерарх нядаўна сустрэўся ў Ватыкане з іх кіраўнікамі. Пурпурат звярнуў увагу на важную ролю, якую ардынарыяты маюць у Каталіцкім Касцёле. З-за гэтага яны знаходзяцца ў цэнтры ўвагі як католікаў так і англікан. Усе зацікаўлены, у якой ступені ардынарыятам удасца захаваць сваю англіканскую ідэнтычнасць і поўнасцю інтэгравацца з каталіцкай канфесіяй, сказаў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння.

Кардынал Мюлер падкрэсліў значэнне літургіі, падчас цэлебравання якой захоўваецца як адзінства Касцёла так і англіканская тоеснасць. Яна з’яўляецца сведчаннем разнароднасці праяўленняў той самай веры, нагадаў пурпурат.

Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі выказаў удзячнасць за веру і адвагу, што прадэманстравалі англікане прыймаючы каталіцызм і запэўніў, што яны з’яўляюцца для Каталіцкага Касцёла асаблівым дарам.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.