2014-03-08 12:22:55

Святы Айцец прызначыў новага нунцыя ў Літве


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Літоўскай Рэспубліцы. Ім стаў арцыбіскуп Пэдра Лопес Куінтана. Дыпламат нарадзіўся ў 1953 г. у Іспаніі. На дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 1984 г. Быў асэсарам па агульных справах Дзяржсакратарыяту Яго Святасці Папы, працаваў у нунцыятурах на Мадагаскары, у Філіпінах, Індыі і Непале. З 2009 г. па 2013 г. быў прадстаўніком Папы ў Канадзе. Арцыбіскуп Куінтана змяніў на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Літве арцыбіскупа Луіджы Банаццы, які працаваў тут з 2009 г. па 2013 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.