2014-03-06 13:38:48

Папа паедзе на рэкалекцыі на аўтобусе


RealAudioMP3 Папа Францішак адправіцца на велікапостныя рэкалекцыі на аўтобусе, разам з іншымі ватыканскімі іерархамі. Пантыфік вырашыў правесці час духоўных практыкаванняў па-за мурамі Ватыкана – у мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма, недалека ад летняй рэзідэнцыі Рымскім Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа. Яго папярэднікі, для перамяшчэння на такія дыстанцыі, звычайна карысталіся верталётам. Рэкалекцыі адбудуцца ў “Доме Боскага Настаўніка”, якім апякуюцца святары з Супольнасці св. Паўла. Яны будуць прысвечаны тэме “ачышчэння сэрца”, а правядзе іх кс. Анджэла Дэ Данаціс, пробашч рымскай парафіі св. Марка Евангеліста. У праграме духоўных практыкаванняў прадугледжаны: малітва, медытацыі і разважанні, а таксама штодзённая Эўхарыстыя. Папа разам з іншымі супрацоўнікамі Рымскай курыі пакінуць Ватыкан вечарам 9 сакавіка 2014 г. Працягнуцца рэкалекцыі да раніцы 14 сакавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.