2014-03-05 13:44:20

Святы Айцец заклікаў бразільцаў з павагай ставіцца да бліжніх


RealAudioMP3 Не можна заставацца абыякавымі да з’явы гандлю людзьмі. Гэты заклік Папы прагучаў у яго пасланні з нагоды традыцыйнай “Кампаніі братэрства”, якая распачалася 5 сакавіка 2014 г. у Бразіліі. “Чалавечая годнасць з’яўляецца аднолькавай для ўсіх людзей”, - напісаў ён і дадаў, што годнасць сына і дачкі Бога была здабыта для нас коштам крыві Хрыста на крыжы і гарантавана Святым Духам. Францішак заклікаў бразільскіх католікаў бароцца з такімі з’явамі, як усынаўленне дзяцей для далейшага забору органаў, выкраданне і падман жанчын, каб прымусіць іх займацца прастытуцыяй, працоўная эксплуатацыя. У сваім пасланні Папа таксама выступіў супраць эксплуатацыі ўнутры сем’яў, калі бацькі знявольваюць дзяцей і наадварот, калі сужонкі выкарыстоўваюць адзін аднаго, калі пажылых людзей пазбаўляюць іх пазіцыі ў грамадстве.







All the contents on this site are copyrighted ©.