2014-03-05 17:23:12

Папа: Вялікі пост – гэта час “узварухнуцца”


RealAudioMP3 5 сакавіка 2014 г. у Папяльцовую сераду Пантыфік узначаліў на Авенцінскім пагорку ў Рыме пакутную працэсію ад касцёла св. Анзэльма да базылікі св. Сабіны. На заканчэнне працэсіі адбылася св. Імша з абрадам пасыпання галавы попелам. Падчас гаміліі Папа адзначыў, што сёння мы жывем ва ўсё больш штучным свеце, у культуры, якая разглядае чалавека праз прызму эфектыўнасці і карыснасці, выключаючы Бога са свайго гарызонту. “Вялікі пост заклікае нас “узварухнуцца”, каб нагадаць сабе, што мы стварэнне, а не Бог”, - падкрэсліў Папа. Ён нагадаў, што першым элементам гэтага адмысловага часу з’яўляецца малітва. Гэта сіла хрысціяніна і верніка, падкрэсліў Францішак, бо дазваляе ў нашай слабасці і крохкасці звярнуцца да Бога з упэўненасцю дзяцей. Другая складаючая часу падрыхтоўкі да Пасхі – пост, які мае сэнс, калі дапамагае расці ў духу добрага самараніна, што нахіляецца да брата ў нястачы і клапоціцца пра яго. Міласціна – трэці элемент Вялікага посту – гэта дар, які даецца каму-небудзь, ад каго не чакаеш нічога ўзамен, нагадаў Пантыфік. Сёння, адзначыў ён, бескарысліваць не з’яўляецца часткай паўсядзённага жыцця, дзе ўсё прадаецца і купляецца. Міласціна дапамагае вызваліцца ад апантанасці валодання, страху страціць тое, што маем, і смутку, які вынікае з нежадання падзяліцца з іншым.

Папа Францішак заклікаў да нявяртання і вялікапостнага абуджэння, вызвалення з духоўнага здранцвення і інэртнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.