2014-03-04 10:18:29

В’етнамскі пурпурат адзначыць 80-гадовы юбілей. 121 кардынал-выбаршчык


RealAudioMP3 Кардынал Жан-Батыст Фам Мінь Ман, з 1998 г. арцыбіскуп Хашыміну ў В’етнаме, 5 сакавіка 2014 г. адзначыць 80-гадовы юбілей і, такім чынам, выйдзе з групы патэнцыйных выбаршчыкаў Папы. У канцы мінулага верасня Францішак прызначыў яму каад’ютара. Біскуп Пауль Буй Ван Док павінен сведчыць дапамогу кардыналу і аўтаматычна стаць яго пераемнікам пасля яго адстаўкі. Архідыяцэзія Хашымін налічвае амаль 700 тыс. католікаў. З 218 членаў Калегіі кардыналаў 121 у цяперашні час не перакрочыў 80-гадовага ўзросту, і, такім чынам, мае права на ўдзел у канклаве.

З канца вайны ў В’етнаме ў 1975 г. Святы Пасад і паўднёваазіяцкая краіна не маюць дыпламатычных адносін. Тым не менш, у апошнія гады двухбаковыя кантакты былі актывізаваны на розных узроўнях. Але біскупскія прызначэнні ў Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам па-ранейшаму адбываюцца з вялікімі цяжкасцямі. Як правіла, яны з’яўляюцца вынікам складаных перамоваў паміж Апостальскай Сталіцай і ўладамі краіны, а таксама карпатлівага пошуку кампраміснага кандыдата. Так было і ў выпадку кардынала Фам. Яго біскупскай сакры ў 1998 г. папярэднічалі працяглыя размовы паміж Святым Пасадам і ўрадам аб прызначэнні пастыра галоўнай біскупскай кафедры ў В’етнаме.







All the contents on this site are copyrighted ©.