Італія: першы ў свеце часопіс, прысвечаны выключна папе Францішку
Першы ў свеце часопіс,
прысвечаны выключна папе Францішку будзе называцца “Il mio papa” (Мой Папа) – абвясціла
італьянская выдавецкая кампанія “Mondadori”. Прэм’ерны нумар часопіса выйдзе з нагоды
першай гадавіны абрання кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Пасад св. Пятра, у сераду,
5 сакавіка 2014 г., па прома-кошце 50 еўрацэнтаў. На наступны дзень выдавецтва кангрэгацыі
Паўлістаў выпусціць DVD-дыск пад назвай “Francesco, un anno di pontificato” (Францішак
– год пантыфікату), падрыхтаваны Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам, разам з альбомам
“Papa Francesco – La Chiesa della misericordia” (Папа Францішак – Касцёл міласэрнасці),
які выйдзе ў якасці дадатку да двух часопісаў гэтага выдавецтва: штотыднёвіка “Famiglia
Cristiana” і “Credere”.