2014-03-03 13:36:52

Францішак: хто глыбока перажывае рэкалекцыі – сустракаецца з зачарававаннем Бога


RealAudioMP3 Хто па-сапраўднаму перажывае час рэкалекцый, сустракаецца з прыцягальнасцю і зачараваннем Бога і вяртаецца з іх у звычайнае жыццё, служэнне ці штодзённыя адносіны абноўленым і перамененым, несучы з сабой водар Хрыста, перакананы папа Францішак. 3 сакавіка 2014 г. ён сустрэўся ў Ватыкане з удзельнікамі асамблеі Італьянскай федэрацыі рэкалекцыйных цэнтраў, якая адзначае 50-годдзе сваёй дзейнасці. Аб’яднанне займацца арганізацыяй, папулярызацыяй і заахвочваннем да ўдзелу ў рэкалекцыях на тэрыторыі Італіі. У Клеменційскай Зале Апостальскага палацу сабраліся яе кіраўнікі і кансультанты, а таксама дырэктары рэкалекцыйных дамоў і рэкалекцыяністы.

Звяртаючыся да прысутных, Папа адзначыў, што сёння людзі ўсё больш і больш маюць патрэбу ў сустрэчы з Богам і знаёмстве з Ім не толькі “на словах”. “Ваша служэнне скіравана на гэта, і вы здзяйсняеце яго, прапануючы месцы і час для глыбокага слухання Яго слова ў цішыні і малітве”, - падкрэсліў Пантыфік і заклікаў душпастыраў розных супольнасцяў клапаціцца, каб такіх месцаў было дастаткова і каб прапаведнікі ў іх былі “сапраўднымі духоўнымі настаўнікамі”. “Адначасова няхай ніколі не забываюцца, што галоўнай дзеючай асобай духоўнага жыцця з’яўляецца Святы Дух. Ён падтрымлівае кожную нашу добрую ініцыятыву і малітву”, - нагадаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.