2014-03-03 10:49:38

Патрыярх Іерусаліма пра візіт Папы ў Святую Зямлю


RealAudioMP3 Аб спадзяваннях, звязаных з візітам Пантыфіка ў Святую Зямлю 24-26 мая 2014 г., расказаў лацінскі Патрыярх Іерусаліма ў сваім пасланні на Вялікі Пост. Ён заклікаў вернікаў прыняць удзел у св. Імшах, якія Папа будзе цэлебраваць 24 мая ў Амане і 25 мая ў Бэтлееме. У апублікаваным па-арабску пасланні, арцыбіскуп Фуад Туаль адзначыў, што Святы Айцец прыбудзе як пілігрым у месцы, якія Езус “благаславіў сваім нараджэннем, хростам, навучаннем, мукай, смерцю і ўваскрасеннем”. Ён выказвае надзею, што гэты візіт будзе садзейнічаць умацаванню веры католікаў Святой Зямлі, экуменічным адносінам і міжрэлігійнаму дыялогу, будзе “стымуляваць мірны працэс паміж ізраільцянамі і палестынцамі”, а таксама ўмацуе адносіны паміж Святым Пасадам і кожнай з краін, якія наведае Папа: Іарданіяй, Ізраілем і Палестынай.







All the contents on this site are copyrighted ©.