2014-03-02 12:28:59

Францішак звярнуўся з заклікам у сувязі з сітуацыяй ва Украіне


RealAudioMP3 Папа Францішак скіраваў зварот да вернікаў, палітыкаў і міжнароднай супольнасці ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ва Украіне. Пасля традыцынай нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” 2 сакавіка 2014 г., звяртаючыся з вакна Апостальскага палацу Ватыкана Пантыфік, заклікаў працягваць “маліцца за Украіну, якая перажывае далікатную сітуацыю”. “У той жа час, заклікаю ўсе кампаненты краіны прыкладаць намаганні для пераадолення непаразуменняў і будавання разам будучыні дзяржавы. Звяртаюся да міжнароднай супольнасці са шчырым заклікам патрымаць усе ініцыятывы на карысць дыялога і згоды”, сказаў папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.