2014-03-01 13:28:10

Папа: быць для бедных пяшчотай Бога


RealAudioMP3 Быць для бедных сапраўднай “пяшчотай Бога”. З такімі словамі папа Францішак звярнуўся да членаў “Кола св. Пятра” – дабрачыннай арганізацыі, якая ўжо на працягу 145-ці гадоў ад імя Пантыфіка клапоціцца аб патрабуючых на тэрыторыі Рымскай дыяцэзіі. Святы Айцец скіраваў сваё пасланне з нагоды юбілейнага пленарнага пасяджэння арганізацыі, якое праходзіла 28 лютага 2014 г. у Ватыкане. Зварот зачытаў прэфект Папскага дома арцыбіскуп Георг Генсвайн. У ім Францішак заклікаў асацыяцыю працягваць быць “бачным знакам любові Хрыста” і падтрымкай для “дабрачыннай дзейнасці Апостальскай Сталіцы на карысць самых бедных і патрабуючых”. Папа таксама пажадаў членам арганізацыі працягваць “ганаровае служэнне”, звязанае з гасцінным прыёмам пілігрымаў, якія прыбываюць у Рым з розных частак свету. Кіраўнікі “Кола св. Пятра” Леапольда Тарлоніа нагадаў, што дабрачынная арганізацыя вядзе вельмі шырокую дзейнасць, якая тычыцца як матэрыяльнай, так і духоўнай дапамогі. Яна не толькі прапануе бедным пасілкі і месца для начлегу, але і дае магчымасць наведваць вячэрнія школы, займацца спортам, падрыхтавацца да Першай св. Камуніі, прайсці катэхізацыю.

“Кола св. Пятра” было заснавана ў Рыме ў 1869 г. па ініцыятыве групы маладых людзей з мясцовых заможных сем’яў. Праз каталіцкую прэсу, збор подпісаў і ініцыятывы салідарнасці яны выступалі ў абарону Святога Айца перад абліччам нападак, якія часта здзяйсняліся ў той складаны для папскага служэння перыяд гісторыі. Затым Пій IX даверыў ім асабліва заданне – клапаціцца пра рымскіх беднякоў – якое члены асацыяцыі працягваюць выконваць да сённяшняга дня.








All the contents on this site are copyrighted ©.