2014-02-28 12:56:28

Святы Айцец: суправаджаць, а не асуджаць тых, хто перажыў няўдачу ў любові


RealAudioMP3 Казуістыка – гэта заўсёды пастка супраць нас і Бога, сцвердзіў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 28 лютага 2014 г. У сваёй гаміліі Пантыфік нагадаў пра прыгажосць сужэнства і заклікаў суправаджаць, а не асуджаць тых, хто перажылі няўдачу ў любові. Пантыфік заклікаў памятаць, што Хрыстус – гэта Жаніх Касцёла і таму немагчыма зразумець аднаго без іншага. Каментуючы чытанні Літургіі слова Святы Айцец заўважыў, што кніжнікі і фарысеі заўсёды спрабавалі заманіць Езуса ў пастку, каб “пазбавіць Яго маральнага аўтарытэту”. Менавіта для гэтага яны пастаянна карысталіся казуістыкай. Адно з іх пытанняў тычылася сужэнства: “ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю”. Езус у сваю чаргу, перайшоў ад казуістыкі да цэнтру праблемы і нагадаў, што на самым пачатку стварэння, Бог загадаў: “пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела”.

Такім чынам, “вяршыняй стварэння з’яўляюцца мужчына і жанчына”. І Бог “не хацеў, каб мужчына быў сам”, але, каб у яго была спадарожніца. На думку Пантыфіка, гэтым прыкладам Бог таксама хоча патлумачыць сваю любоў на народа: калі народ неверны, Ён “з ім размаўляе словамі любові”. Таксама і апостал Павел, калі тлумачыў таямніцу Хрыста, рабіў гэта з дапамогай вобразу Жаніха ў адносінах да Нявесты, якой з’яўляецца Касцёл.

Папа дадаў, што перад абліччам гэтай гісторыі любові, “казуістыка церпіць паразу і становіцца болем”. “Як гэта: пакінуць бацьку і маці, злучыцца з жанчынай, ісці наперад, а гэта любоў церпіць няўдачу, таму што часта церпіць няўдачу? Мы павінны адчуваць боль паразы, суправаджаць людзей, якія перажылі гэту няўдачу ўласнай любові. Не асуджаць! Крочыць з імі. Не займацца казуістыкай з іх сітуацыяй”, - сказаў Папа.

Францішак нагадаў, што Бог не забраў свайго благаслаўлення на саюз мужчыны і жанчыны, якое даў напачатку стварэння, і нават першародны грэх яго не знішчыў. Паводле Папы трэба памятаць пра гэта ў адносінах да сужэнстваў і падтрымліваць тых, хто перажыў яго разбурэнне.








All the contents on this site are copyrighted ©.