2014-02-28 15:06:46

Папа прыняў адстаўку арцыбіскупа Кёльнскага кардынала Ёахіма Майснера


RealAudioMP3 28 лютага 2014 г. папа Францішак зацвердзіў прашэнне аб адстаўцы кардынала Ёахіма Майснера арцыбіскупа Кёльнскага. Яшчэ пяць гадоў таму пурпурат дасягнуў пенсійнага ўзросту, але працягваў заставацца кіраўніком адной з самых вялікіх дыяцэзій Германіі. 25 снежня 2013 г. кардынал Майснер адзначыў сваё 80-годдзе. Ён пачаў сваё біскупскае служэнне яшчэ ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы: у 1975 г. быў прызначаны Апостальскім адміністратарам Эрфурцка-Майнінгенскім. У 1980 г. стаў біскупам Берлінскім, а ў 1983 г. атрымаў кардынальскую годнасць. Напярэдадні разбурэння Берлінскай сцяны, у 1988 г., быў прызначаны арцыбіскупам Кёльнскім і заставаўся на гэтай пасадзе на працягу апошніх 25 гадоў.

У жніўні 2009 г. пурпурат наведваў Беларусь. Менавіта ён узначаліў цырымонію каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.