2014-02-27 13:04:37

Святы Пасад падпісаў пратакол аб удзеле ў “ЭКСПА-2015”


RealAudioMP3 27 лютага 2014 г. у Ватыкане быў падпісаны пратакол аб удзеле Апостальскай Сталіцы ў Сусветнай выставе “ЭКСПА-2015”, якая пройдзе ў італьянскім Мілане з 1 мая па 31 кастрычніка 2015 г. На форуме будуць прадстаўлены больш за 140 краін свету, якія паспрабуюць адлюстраваць традыцыі, творчасць і інавацыі ў сферы прадуктаў харчавання, а таксама звернуць увагу на праблему голаду ў свеце. Дэвіз форуму: “Накарміць планету, энергія для жыцця”, кажа пра галоўнае пасланне выставы – усе людзі павінны мець доступ да прадуктаў харчавання – здаровых, бязпечных і ў дастатковай колькасці. Дакумент аб удзеле Святога Пасаду ў мерапрыемстве падпісалі старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі і выканаўчы дырэктар “ЭКСПА-2015” Джузэппэ Сала.

Дэвізам прысутнасці Апостальскай Сталіцы на выставе будуць словы: “Не хлебам адзіным”. Павільён Святога Пасаду будзе падзелены на чатыры часткі, які нагадаюць пра важнасць клопату пра стварэнне і рэсурсы, якія з’яўляюцца Божым дарам; пра неабходнасць дзялення і салідарнасці; патрэбу адукацыі і навучання моладзі культуры чалавечых адносін; важнасць Эўхарыстыі – Хлеба, праз які Бог прысутнічае ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.