2014-02-27 13:54:58

Папа: грамадства патрабуе сведчання ўзаемнай любові


RealAudioMP3 Быць братамі, якія любяць адзін аднаго “нягледзячы на адметнасці ў характары, паходжанні, узросце” – такога сведчання патрабуе сучаснае грамадства, перакананы папа Францішак. З заклікам да ўзаемнай любові паміж вучнямі Хрыста Пантыфік звярнуўся 27 лютага 2014 г. падчас аўдыенцыі для “біскупаў-сяброў руху “Факаляраў”. На думку Папы, калі чалавек пераконваецца, што ўзаемная любоў паміж вучнямі Хрыста магчымая, адчувае пакліканне па сапраўднаму адкрыць для сябе Хрыста і выходзіць насустрач іншым людзям, каб дзяліцца надзеяй, якую атрымаў у дар. Пантыфік заклікаў біскупаў рабіць Касцёл “домам і школай адзінства”, што фундаментальна неабходна для плённасці новай евангелізацыі. У гэтым кантэксце Францішак адзначыў важнасць спрыяння адзінтcву таксама на экуменічным шляху і ў міжрэлігійным дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.