Папа Францішак з асаблівай
трывогай назірае за сітуацыяй у Венесуэле, дзе ўжо на працягу амаль двух тыдняў працягваюцца
сутычкі паміж паліцыяй і праціўнікамі прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры. “Жадаю, каб
як мага хутчэй спыніліся насілле і варожасць, і каб увесь венесуэльскі народ, пачынаючы
ад палітыкаў і кіраўнікоў інстытуцый, прынялі меры на карысць нацыянальнага прымірэння,
праз узаемнае прабачэнне і шчыры дыялог, з павагай да праўды і справядлівасці, здольны
вырашыць канкрэтныя праблемы для супольнага дабра”, - сказаў Папа падчас агульнай
аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 26 лютага 2014 г. Святы Айцец паабяцаў венесуэльскаму
народу сваю пастаянную і гарачую малітву, асабліва за ахвяр сутычак і іх блізкіх.
“Заклікаю ўсіх вернікаў узносіць малітвы да Пана, праз матчынае заступніцтва Маці
Божай з Камарота, каб краіна хутка знайшла спакой і згоду”, - сказаў Пантыфік.