2014-02-25 10:46:33

У Ватыкане зоймуцца праблемай адукацыі лацінаамерыканскай моладзі


RealAudioMP3 Адукацыі ў адмысловых сітуацыях і перадачы веры лацінаамерыканскай моладзі прысвечана пленарная асамблея Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы. Яна пачала працу 25 лютага 2013 г. у Ватыкане. Падчас мерапрыемства, якое працягнецца да 28 лютага, прагучыць інаўгурацыйная прамова кардынала Марка Уэле, старшыні Камісіі, на тэму: “Значэнне пантыфікату папы Францішка для Лацінскай Амерыкі. Запатрабаванні і абавязкі”. Удзельнікі будуць размаўляць пра рэальнасць, у якой жывуць маладыя лацінаамерыканцы, адносіны паміж новым пакаленнем і палітыкай, адукацыйную ролю Касцёла. На пасяджэнні будуць падведзены вынікі мінулагодніх Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Падчас форуму будуць выпрацаваны душпастырскія рэкамендацыі. На 28 лютага запланавана сустрэча ўдзельнікаў з папам Францішкам.







All the contents on this site are copyrighted ©.