2014-02-22 15:05:32

У Калегіі кардыналаў 218 іерархаў


RealAudioMP3 З сённяшняга дня Калегія кардыналаў налічвае 218 членаў. 122-м менш за 80 гадоў; яны могуць прымаць удзел у магчымым канклаве. Сёння найстарэйшым кардыналам у свеце з’яўляецца былы асабісты сакратар Яна XXIII Лорыс Франчэска Капавіла, які нарадзіўся 14 кастрычнік 1915 г., наступны – іншы італьянец – Фьярэнца Анджэліні, што нарадзіўся 1 жніўня 1916 г. Самымі маладымі з’яўляюцца: кардынал Басэліас Клееміс Татункал з Індыі, яму 54 гады, і ўзведзены сёння ў кардыналы Шылбі Ланглуа, якому сёлета ў лістападзе споўніцца 56.

У Калегію кардыналаў уваходзяць два іерархі, узведзеныя Паўлам VI, 116 – Янам Паўлам II, у тым ліку 41 выбаршчыкаў, 81 – Бэнэдыктам XVI, сярод якіх 65 могуць прымаць удзел у канклаве, і 19 абвешчаных Францішкам, у іх ліку 16 выбаршчыкаў.

Сёлета 80-гадовы ўзрост асягнуць 10 кардыналаў, а ў 2015 г. – 5.

31 кардынал (крыху больш за 15%) – гэта кіраўнікі ватыканскіх дыкастэрый і супрацоўнікі Рымскай курыі, 58 (28,5%) – дыяцэзіяльныя біскупы, і 114 (56%) знаходзяцца на пенсіі.

Большасць у Калегіі кардыналаў складаюць італьянцы – 51 іерарх, затым грамадзяне ЗША – 19, і Германіі, Іспаніі і Бразіліі – па 10.








All the contents on this site are copyrighted ©.