2014-02-22 12:30:00

Новыя кардыналы прадстаўляюць 15 краін


RealAudioMP3 Новыя кардыналы, якім Святы Айцец Францішак надаў гэту годнасць 22 лютага 2014 г., паходзяць з 15 краін. Восем прадстаўляюць Еўропу, з якіх пяць паходзяць з Італіі, а іншыя – з Германіі, Вялікабрытаніі, і Іспаніі; Сем – Паўночную і Паўднёвую Амерыкі – Канаду, Нікарагуа, Гаіці, Антыльскія астравы, Чылі, Бразілію і Аргентыну; Два – Афрыку: Кот-д’Івуар і Буркіна-Фасо, і два – Азію: Паўднёвую Карэю і Філіпіны.

Святы Айцец абвясціў імёны новых кардыналаў 12 студзеня 2013 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Першым з дзевятнаццаці прагучала імя арцыбіскупа Пьетра Параліна, Дзяржсакратара Яго Святасці Папы. Затым былі названы: арцыбіскуп Ларэнца Балдзісэры, генеральны сакратар Сінода Біскупаў; арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння; арцыбіскуп Беньяміна Стэла, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства; арцыбіскуп Вэстмінстэра з Вялікабрытаніі Вінцэнт Нікалс; арцыбіскуп Манагуа з Нікарагуа Леапольда Хасэ Саларсана; арцыбіскуп Квэбэка з Канады Жэраль Сіпрыян Лакруа; арцыбіскуп Абіджану з Кот д’Івуару Жан-Пьер Кутва; арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра з Бразіліі Арані Тэмпеста; арцыбіскуп Перуджы з Італіі Гвальцьера Басэці; арцыбіскуп Буэнас-Айрэсу з Аргентыны Марыа Аўрэліа Полі; арцыбіскуп Сеулу з Карэі Андру Ём Су Чжун; арцыбіскуп Санцьяга з Чылі Рыкарда Эсаці Андрэла; арцыбіскуп Уагадугу з Буркіна-Фасо Філіпэ Накелентуба Уэдраога; арцыбіскуп Катабата з Філіпін Арланда Уэвэда; біскуп Ле-Ке з Гаіці Шылбі Ланглуа.

У кардынальскую калегію ўвайшлі таксама тры арцыбіскупы на пенсіі, якія вызначыліся сваім служэннем Святому Пасаду і Касцёлу. Гэта: арцыбіскуп Лорыс Франчэска Капавіла, арцыбіскуп Фернанда Себасцьян Агілар і арцыбіскуп Кельвін Эдвард Фелікс.

Трэба адзначыць, што на сённяшнім звычайным публічным кансісторыі прысутнічалі прадстаўнікі палітычных уладаў краін паходжання новых кардыналаў. Бразілію і Гаіці прадстаўлялі прэзідэнты – Дзілма Русэф і Мішэль Мартэі.

Гэта быў першы для папы Францішка кансісторый па ўзвядзенні новых кардыналаў. Яго папярэднік – Бэнэдыкт XVI – склікаў іх пяць разоў, Ян Павел ІІ – дзевяць.








All the contents on this site are copyrighted ©.