2014-02-22 10:05:11

На надзвычайным кансісторыі выступілі 69 кардыналаў


RealAudioMP3 21 лютага 2014 г. у другой палове дня прайшло апошняе пасяджэнне ў рамках надзвычайнага кансісторыя, на якім былі заслуханы выступленні кардыналаў, што датычылі шырокага кола пытанняў пра сям’ю, паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Усяго на асамблеі выступілі 69 кардыналаў. Сустрэча прайшла ў станоўчай атмасферы. Усе прысутныя выказалі сваю задаволенасць змястоўнасцю і глыбінёй выступленняў, адзначыў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду.

Пантыфік выступіў на кансісторыі з кароткім заключным словам, падзякаваўшы ўсім удзельнікам і выказаўшы перакананне, што Пан будзе падтрымліваць Касцёл у яго намаганнях і пошуках на шляху “Евангелля сям’і”. Важным крокам у гэтым працэсе стаў кансісторый, які папярэднічаў сёлетняму Сіноду Біскупаў. Папа Францішак запрасіў кардыналаў маліцца ў гэтай інтэнцыі і за яго.








All the contents on this site are copyrighted ©.