2014-02-21 12:32:14

Ватыкан выпусціць паштовыя маркі да пачатку другога года пантыфікату Францішка


RealAudioMP3 Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел адзначыць пачатак другога года пантыфікату папы Францішка выхадам філатэлістычнай серыі з дзесяці паштовых марак чатырох наміналаў, на якіх будуць змешчаны ілюстрацыі, дэманструючыя найбольш значныя моманты першага года пантыфікату Святога Айца Францішка. Аб гэтым паведамляецца ў спецыяльнай заяве Аддзелу, апублікаванай 21 лютага 2014 г. Кошт серыі складзе 6,05 еўра. Яна выйдзе тыражом 200 тыс. экзэмпляраў. Гэта сумесны ватыканска-філіпінскі праект.

Раней Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел абявясціў аб выхадзе 3 сакавіка 2014 г. двух памятных медалёў да кананізацыі Яна XXIII і Яна Паўла ІІ, а таксама серыі манет еўра, тэмай якой стане тая ж падзея.







All the contents on this site are copyrighted ©.