Кс. Ламбардзі: Папа заклікае “ісці глыбей” у разважаннях аб сітуацыі сям’і
Папа Францішак выступіў
супраць “фрагментацыі дыскурсу” аб праблемах сям’і. Так пракаментаваў выступленне
Святога Айца 20 лютага 2014 г. перад удзельнікамі надзвычайнага кансісторыя ў Ватыкане
кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Пантыфік лічыць, што трэба не проста фіксіраваць канкрэтныя
выпадкі ці дзяліцца жыццёвымі гісторыямі, якія найбольш уражваюць, але звярнуць увагу
на агульную сітуацыю і тэндэнцыі. У іншым выпадку можа ўзнікнуць спакуса сканцэнтравацца
на адной праблеме або зрабіць іх пералік і не прыйсці да глабальных адказаў. Кіраўнік
Залы Друку пагадзіўся, што увесь наш вопыт зыходзіць ад рэальных сітуацый і канкрэтных
жыццёвых выпадкаў, але, калі гаворка ідзе аб “больш шырокай душпастырскай адказнасці”,
трэба быць у стане весці больш універсальную і больш падрабязную размову. Менавіта
такім чынам можна дапамагчы “супольнай дыскусіі” па турбуючых пытаннях, перакананы
кс. Ламбардзі.
Святар дадаў, што, на яго думку, матывам выступлення Францішка
быў заклік “ісці крыху глыбей” у разважаннях аб сітуацыі сям’і, каб знайсці “новае
святло”, дзякуючы якому можна жыць Традыцыяй Касцёла і, адначасова, мець здольнасць
знайсці сябе ў новай сітуацыі. Менавіта гэта, а не “фактычны пералік цяжкасцяў”, на
думку кс. Ламбардзі, і з’яўляецца сэнсам разважанняў.
20 лютага 2014 г. падчас
брыфінгу кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што мэтай абмеркавання праблем сям’і не з’яўляецца
змена навучання Касцёла, але вяртанне да каранёў гэтага навучання – да Евангелля,
да бачання сям’і ў святле Стварэння і Адкуплення.