Папа Францішак заклікаў
да мірнага заканчэння канфлікту ва Украіне. “З глыбокай занепакоенасцю я сачу за тым,
што адбываецца ў гэтыя дні ў Кіеве”, - прызнаўся Святы Айцец 19 лютага 2014 г. на
заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая праходзіла на плошчы св. Пятра. “Я запэўніваю
ў маёй блізкасці да ўкраінскага народу і малюся за ахвяр насілля, членаў іх сем’яў
і параненых. Заклікаю ўсе бакі спыніць любыя акты насілля і шукаць згоды і міру ў
краіне”, - сказаў Пантыфік. Рэакцыя Святога Айца паследавала пасля інфармацыі аб шматлікіх
смяротных ахвярах супрацьстаяння ў Кіеве. Гэта не першы за апошнія тыдні заклік папы
Францішка да мірнага вырашэння палітычнага крызісу і канфлікту ва Украіне.