2014-02-19 11:44:18

Аргентынскія ўлады: на 2016 год прадугледжаны візіт Папы ў Аргентыну


RealAudioMP3 Аргентынскія ўлады афіцыйна пацвердзілі паведамленні мясцовых СМІ аб запланаваным візіце папы Францішка ў яго родную краіну ў 2016 г. Пасол Аргентыны пры Святым Пасадзе Хуан Пабла Каф’ера сказаў 18 лютага 2014 г. у інтэрв’ю радыёстанцыі “Del Plata”, што “на 2016 г. прадугледжаны візіт Папы ў Аргентыну”. У горадзе Тукуман ён хоча прыняць удзел у Эўхарыстычным кангрэсе. Іншай падставай для пілігрымкі будзе святкаванне 200-годдзя дзяржаўнай незалежнасці Аргентыны.

Трэба адзначыць, што ў першы год свайго пантыфікату папа Францішак здзейсніў толькі адзін візіт за мяжу – на Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра ў ліпені 2013 г. У 2014 г. яго чакаюць два міжкантынентальных падарожжы – у канцы мая ў Святую Зямлю і ў канцы лета ў Карэю.







All the contents on this site are copyrighted ©.