2014-02-18 14:58:58

Папа і кардыналы пазнаёміліся з дакладам аб сітуацыі Інстытута рэлігійных спраў


RealAudioMP3 18 лютага 2014 г. у Ватыкане працягнула працу Рада кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і вывучэнні праекту рэфармавання Рымскай курыі. У пасяджэннях, якія традыцына пачаліся пасля супольнай ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, прынялі ўдзел таксама папа Францішак, арцыбіскуп Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці і члены Папскай камісіі па справах Інстытута рэлігійных спраў, вядомага як Ватыканскі банк. Апошнія прадставілі шырокі і падрабязны даклад ад стане гэтай установы, аб мінулых праблемах, іх прычынах, аб сучаснай сітуацыі і вылучылі магчымыя накірункі для далейшай дзейнасці. Асаблівым чынам падкрэслівалася важнасць місіі Інстытута рэлігійных спраў у перспектыве рэлігійнага і душпастырскага служэння Касцёла.

Кардыналы ацанілі даклад камісіі і задалі шэраг ўдакладняючых пытанняў. Ніякіх рашэнняў на пасяджэнні не прымалася, падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.