2014-02-18 14:35:06

Пантыфік сустрэнецца са святарамі Рымскай дыяцэзіі


RealAudioMP3 Святы Айцец сустрэнецца са святарамі Рымскай дыяцэзіі. Па традыцыі сустрэча пройдзе на наступны дзень пасля Папяльцовай серады – 6 сакавіка 2014 г. ў ватыканскай Зале Паўла VI. “Папа Францішак скіруе да нас сваё слова, дапамагаючы плённа пражыць час Вялікага посту ў чаканні Пасхі Пана і заахвоціць быць шчырымі пастырамі народа нам даверанага”, - адзначыў у адмысловым пасланні Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні. Гаворка ідзе пра другую сустрэчу Францішка з рымскім духавенствам. Першая адбылася 16 верасня 2013 г. у Латэранскай базыліцы. Тады Пантыфік казаў пра цяжкасці з якімі сустракаюцца святары, адказаў на пяць пытанняў і заклікаў да крэатыўнай адвагі і адкрытасці на праўду.








All the contents on this site are copyrighted ©.