2014-02-18 10:25:24

50-годдзе Канстытуцыі пра святую Літургіі “Sacrosanctum Concilium”


RealAudioMP3 “Мы павінны дзякаваць Богу таму што літургічнае абнаўленне стала сапраўднай ласкай для Касцёла: яно наблізіла да літургіі ўвесь Божы народ і нанова запаліла духоўнасць хрысціян”, - адзначыў кс. прэлат Хуан Мігель Ферэр Грэнэске, падсакратар Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Па ініцыятыве гэтай ватыканскай дыкастэрыі 18-20 лютага 2014 г. у Папскім Латэранскім універсітэце праходзіць сімпозіўм прысвечаны 50-годдзю прыняцця на ІІ Ватыканскім Саборы Канстытуцыі пра святую Літургію “Sacrosanctum Concilium”. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё кс. Грэнэске адзначыў, што акрамя падзякі саборный айцам за стварэнне гэтага дакумента, Касцёл пакліканы імкнуцца ўпоўні рэалізаваць яго патрабаванні і дазволіць вернікамі прасякнуцца духаў яго навучання аб літургіі, што і адбывалася на працягу апошніх Пантыфікатаў.

“Прысутнасць Хрыста ў жыцці людзей спаўняецца праз літургію. Таму, папа Францішак, як і Бэнэдыкт XVI да яго, заўсёды нагадвалі, што немагчыма новая евангелізацыя і дзейнасць Касцёла ў свеце, калі не будзем глыбока ўключанымі ў Таямніцу Хрыста. А гэта адзінства з Хрыстом адбываецца праз літургічную цэлебрацыю”, - патлумачыў святар.

Ён нагадаў, сцвярджэнне бл. Ян Павел ІІ аб тым, што выклікам трэццяга тысячагоддзя будзе стварэнне Касцёла домам камуніі. “І літургія з’яўляецца школай гэтай духоўнасці. Яна нагадвае нам заўсёды, што Бог – у цэнтры ўсяго”, - сказаў кс. Грэнэске.

Святар падкрэсліў, што нягледзячы на спрыянне адзінству, літургія можа стаць таксама і прычынай падзелаў каталіцкай супольнасці. Каб гэтага не адбывалася – на яго думку – важна “паважаць прыроду рэчаў”: “калі ўсведамляецца прырода літургіі, становіцца зразумелым, што пэўныя дыскусіі тычацца другасных пытанняў. А Касцёл заўсёды паважаў, у адзінстве цэлебраванай Таямніцы, адметнасць формаў”, сказаў ён.

На думку кс. Грэнэске, нават калі сёння існуе магчымасць цэлебрацыі паводле “надзвычайнай формы”, тыя, хто яе цэлебруюць павінны рабіць гэта наследуючы дух “Sacrosanctum Concilium” – са свядомым, актыўным і плённым удзелам ў таямніцах, у якіх прымаюць удзел”, а не абмяжоўваючыся толькі пошукам асяродзя адпаведнага ўласнай чуласці.








All the contents on this site are copyrighted ©.