16 лютага 2014 г.
у венесуэльскім горадзе Валенсія былі забіты два законнікі. Трагедыя здарылася ў салезіянскім
калегіуме св. Яна Боска. Ахвярамі злачынцаў сталі 80-гадовы святар айцец Хэсус Плаца
і 84-гадовы брат Луіс Санчэс. Яшчэ адзін законніц, 64-гадовы айцец Давід Марын атрымаў
нажавыя раненні. Злачынцамі аказаліся два юнакі – 13-ці і 15-ці гадоў, якія праніклі
ў будынак калегіума з мэтай аграблення, але ўбачыўшы святароў, вырашылі “не пакідаць
сведкаў”. Паўднёвая Амерыка з’яўляецца самым небяспечным у свеце кантынентам для святароў.
У 2013 г. тут загінулі 15 душпастыраў: 7 у Калумбіі, 4 у Мексіцы, па аднаму ў Бразіліі,
Венесуэле, Панаме і Гаіці.
Венесуэла асабліва ахоплена насіллем не працягу
апошніх некалькіх дзён у сувязі з пратэстамі супраць палітыкі Прэзідэнта краіны Нікаласа
Мадура. Пасля забойства трох пратэстуючых, 12 лютага 2014 г. Канферэнцыя Біскупаў
Венесуэлы выступіла з заявай, у якой заклікала да міру і дыялогу ў грамадстве.