2014-02-15 11:51:14

Італія: паштовая марка з нагоды кансісторыя


RealAudioMP3 З нагоды звычайнага публічнага кансісторыя, які адбудзецца 22 лютага 2014 г. у Ватыкане, Італьянская Пошта выпусціць адмысловую паштовую марку. На ёй будзе змешчана выява папы Францішка, які ўскладае кардынальскі берэт на галову аднаму з новых пурпуратаў. Марка наміналам у 70 еўрацэнтаў – менавіта такі кошт мае ў Італіі звычайны ліст ці паштоўка – будзе суправаджацца ілюстрацыным бюлетэнем з тлумачальным артыкулам за подпісам Дзяржсакратара Яго Святасці Папы арцыбіскупа Пьетра Параліна.

Яшчэ 12 студзеня 2014 г. Святы Айцец абвясціў аб наданні кардынальскай годнасці 19 іерархам. Падчас кансісторыя яны атрымаюць з рук Пантыфіка кардынальскія атрыбуты – пурпурныя берэты, залатыя пярсцёнкі, а таксама паведамленне аб прызначэнне тытулы ці дыяконіі.

Выява папы Францішка з’явіцца на паштовых марках не ў першы раз. Яшчэ
2 мая 2013 г. нумізматычна-філатэлістычны аддзел Дзяржавы Ватыкан у супрацоўніцтве з Поштамі Аргентыны і Італіі выпусціў чатыры паштовыя маркі, прысвечаныя пачатку пантыфіката папы Францішка. “Выявы на марках перадаюць адносіны людзей да папы Францішка, які заваяваў сваёй гісторыяй жыцця і некалькімі простымі словамі сэрцы ўсіх”, - адзначалася тады ў спецыяльным ватыканскім паведамленні.








All the contents on this site are copyrighted ©.