2014-02-15 13:44:21

Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр


RealAudioMP3 15 лютага 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіадзіса, які затым сустрэўся з арцыбіскупам Пьетра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, сакратаром па адносінах з дзяржавамі. Падчас сардэчных перамоваў адзначаліся добрыя адносіны існуючыя паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Кіпр і абмяркоўваліся тэмы, якія прадстаўляюць для бакоў супольны інтарэс. Сярод іх: станоўчая роля рэлігіі ў жыцці грамадства, абарона правоў і рэлігійнай свабоды. Падкрэслівалася супольнае задавальненне аднаўленнем перамоваў па пераадоленні існуючай сітуацыі на востраве. Бакі выказалі заклапочанасць з прычыны канфліктаў і палітычнай нестабільнасці ў блізкаўсходнім рэгіёне, якія прывялі да цяжкіх пакутаў мірнага насельніцтва. Удзельнікі ватыканскай сустрэчы пажадалі, каб хрысціянскія супольнасці ў розных краінах працягвалі рабіць унёсак ў будаванне будучыні матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным па выніках аўдыенцыі для Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр.








All the contents on this site are copyrighted ©.