2014-02-15 16:10:34

Папа: не саромцеся абвяшчаць Евангелле


RealAudioMP3 “Не саромцеся абвяшчаць Евангелле”, - заклікаў папа Францішак членаў каталіцкай супольнасці “Шалом”. 14 лютага 2014 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Доме св. Марты яе заснавальніка Майзэса дэ Авезеда Філхо. Пантыфік заклікаў членаў руху да адважнай евангелізацыі і клопату аб моладзі. Каталіцкая супольнасць “Шалом” была заснавана ў Бразіліі ў 1982 г., пасля падарожжа Яна Паўла ІІ ў гэту краіну. На сённяшні дзень яна налічвае каля 40 тыс. членаў і прысутнічае ў 22 краінах свету. Яе галоўная мэта заключаецца ў евангелізацыі моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.