“Памолімся за мір
у Афрыцы, асабліва ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы і Паўднёвым Судане”, заклікаў
Святы Айцец 15 лютага 2014 г. праз свой акаунт у “Твітэры”. Гаворка ідзе пра 266-е
паведамленне Францішка з пачатку яго служэння на пасадзе Біскупа Рыма. Пантыфік звярнуўся
да вернікаў з просьбай зрабіць свой духоўны ўнёсак для міру ў афрыканскіх краінах,
на фоне маючага адбыцца абмеркавання канфлікту ў Савеце Бяспекі ААН, запланаванага
на 19 лютага 2014 г. і павелічэння колькасці ахвяраў сярод мірнага насельніцтва, у
прыватнасці сярод дзяцей.
Папа неаднойчы звяртаўся да міжнароднай супольнасці
з заклікам дапамагчы афрыканскім народам знайсці шлях да прымірэння. У пасланні перад
благаслаўленнем “Urbi et Orbi” 25 снежня 2013 г. ён маліўся да Нованароджанага Дзіцятка
Езуса, каб “адарыў спакоем Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку, часта забытую людзьмі”,
каб прынёс спакой у гэтую краіну “прадзёртую спіраллю насілля і беднасці, дзе многія
людзі не маюць дома, вады і ежы, не маюць неабходнага мінімума для жыцця”.
Святы
Айцец маліўся таксама за мір у “маладой дзяржаве” Паўднёвым Судане, “дзе трываючая
напружанасць ужо справакавала шматлікія ахвяры і пагражае мірнаму суіснаванню”.