Пантыфік: хрысціянін, які спыніўся – хворы ў сваёй тоеснасці
Хрысціянін ніколі
не стаіць на месцы, заўсёды ідзе праз цяжкасці, адзначыў папа Францішак 14 лютага
2014 г. падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты. Ён сканцэнтраваўся на ролі і місіі вучня
Хрыста на прыкладзе святых Кірыла і Мятода, успамін якіх адзначаецца 14 лютага ў Касцёле.
На думку Святога Айца, быць вучнем, азначае ўсведамляць сабе, што ты пасланы Хрыстом,
каб ісці наперад. Хрысціянін не можа стаяць на мецы. Вучань Хрыста, які спыніўся –
хворы ў сваёй тоеснасці, адзначыў Папа. Яшчэ адной рысай паслядоўніка Хрыста з’яўляецца
яго пакора, якую Пантыфік акрэсліў “паставай ягняці”. “Стылем хрысціяніна”, паводле
яго, з’яўляецца таксама радасць. У ёй не можа быць недахопу нават у цяжкасцях, у памылках
і грахах. Гэта “радасць Езуса, Які даруе і заўсёды дапамагае”, - падкрэсліў Святы
Айцец і дадаў, што смутак і горыч “прыводзяць да жыцця ў так званым хрысціянстве без
Хрыста”.
Ва ўспамін святых Кірыла і Мятода, Пантыфік запрасіў кожнага задумацца
аб сваёй “хрысціянскай тоеснасці”.