2014-02-12 12:12:42

Уступілі ў сілу папраўкі да Пагаднення паміж Святым Пасадам і Венгрыяй


RealAudioMP3 10 лютага 2014 г. у штаб-кватэры венгерскага парламента ў Будапешце адбыўся абмен ратыфікацыйнымі граматамі па папраўкам да Пагаднення паміж Святым Пасадам і Венгрыяй, падпісанага 20 чэрвеня 1997 г., паведаміла 12 лютага 2014 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Змены абнаўляюць дакумент у кантэксце прыняцця новай Канстытуцыі Венгрыі, якая ўступіла ў сілу 25 красавіка 2011 г. Дапаўненні рэгулююць некаторыя фінансавыя аспекты, якія тычацца выкладання рэлігіі ў школах, працы каталіцкіх вышэйшых навучальных устаноў, аднаўлення і захавання мастацкай і архітэктурнай спадчыны, якая знаходзіцца ў валоданні касцёльных устаноў, прызначэння часткі падаткаў на карысць Каталіцкага Касцёла, а таксама ўмоў атрымання даходу ад былой касцёльнай уласнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.