2014-02-11 13:13:10

Бэнэдыкт XVI выбраў найлепшы спосаб працягваць служыць Касцёлу


RealAudioMP3 Адстаўка, як і ўвесь пантыфікат Бэнэдыкта XVI, былі натхнёныя ІІ Ватыканскім Саборам, перакананы вядомы тэолаг, італьянскі арцыбіскуп Бруна Фортэ. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё іерарх адзначыў, што стыль пантыфікату папярэдняга Папы быў натхнёны адзінай мэтай – выканаць волю Бога. Ён ніколі не імкнуўся да таго, каб дагадзіць натоўпу. Гэта чалавек, які жадаў “духоўнай рэформы Касцёла”. І ў гэтым сэнсе яго адстаўка была “актам паслушэнства факту пачуцця адсутнасці сіл”; “гэта быў акт глыбокай сумленнасці”, лічыць арцыбіскуп. Іерарх адзначыў, што Бэнэдыкт XVI – гэта “герой Сабору”, “Сабор з’яўляецца часткай яго ДНК”. Менавіта гэта было “моцным бокам” папярэдняга пантыфікату, які стаў “часам вялікага навучання”. Арцыбіскуп Фортэ назваў Бэнэдыкта XVI “вялікім катэхізатарам” і “айцом сучаснага Касцёла”. Зараз для яго надышоў “час маўчання”, які ён абраў сам, адчуваючы адсутнасць сіл. Ён выбраў найлепшы спосаб працягваць служыць Касцёлу, адзначыў італьянскі іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.