2014-02-11 12:36:04

Арцыбіскуп Зімоўскі падзякаваў валанцёрам у Сусветны дзень хворага


RealAudioMP3 11 лютага 2014 г. у 22-гі раз адзначаецца Сусветны дзень хворага. Папа заявіў у нядзелю, што “шчодрае і хрысціянскае стаўленне да хворых з’яўляецца соллю зямлі і святлом свету”. Як адзначыў арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, які ўзначальвае Папскую раду пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, Ян Павел II заснаваў Сусветны дзень ва ўспамін Маці Божай з Лурду, і менавіта там ён святкаваўся ў першы раз. “Устанаўліваючы Сусветны дзень хворага, наш Папа падкрэсліў, што ён накіраваны на павышэнне ўвагі каталіцкіх устаноў, якія працуюць у галіне аховы здароўя, і грамадства да неабходнасці забеспячэння лепшага догляду за хворымі”, - сказаў іерарх Ватыканскаму радыё. Паводле яго, варта ў гэтым кантэксце паглядзець на нашы бальніцы, каб зрабіць іх больш даступнымі для тых, хто мае ў іх патрэбу, без доўгіх чэргаў. Старшыня Папскай рады адзначыў, што гэта ў цяперашні час – вялікая праблема.

“Мэтай Сусветнага дня хворага з’яўляецца ўключэнне ў душпастырства аховы здароўя хрысціянскіх супольнасцяў, манаскіх кангрэгацый і падтрымку ўдзелу валантарыяту, што становіцца ўсё больш запатрабаваным”, - нагадаў арцыбіскуп Зімоўскі. Ён падзякаваў валанцёрам, якія працуюць па ўсім свеце сярод хворых і тых, хто пакутуе.







All the contents on this site are copyrighted ©.