2014-02-10 15:18:28

75-годдзе з дня смерці Пія ХІ: адважны Пантыфік і энтузіяст у сферы камунікацыі


RealAudioMP3 10 лютага 1939 г., 75 гадоў таму, памёр папа Пій ХІ – адважны Пантыфік і вялікі энтузіяст у сферы камунікацыі. Ён знаходзіўся на пасадзе Біскупа Рыма у складаны гістарычны перыяд – з 1922 па 1939 гг. Папа быў сведкам устанаўлення таталітарных рэжымаў у Еўропе, але не заставаўся маўклівым перад абліччам шматлікіх трагедый, якія перажыва чалавецтва. Ён намагаўся зрабіць голас Касцёла чутным і смелым перад сілам гэтага свету. Адной з галоўных падзей яго пантыфікату стала падпісанне канкардата з Італьянскай дзяржавай, наступствам якога стала ўтварэнне Дзяржавы Ватыкан. Яшчэ з 1870 г. адносіны паміж Італіяй і Святым Пасадам былі спынены, і хоць час ад часу ўзнікалі памкненні да прымірэння, ніхто не знаходзіў адвагі зрабіць больш рашучыя крокі. Пій ХІ стаў інаватарам і ў кароткі па гістарычных мерках час закрыў так званае “рымскае пытанне”.

У 1931 г. ён выступіў з рашучым пратэстам супраць дзеянняў фашысцкага рэжыму на Апенінах. Папа напісаў ліст пад назвай “Non abbiamo bisogno” (Не маем патрэбы), у якім асудзіў умяшанне італьянскай дзяржавы ў справы Каталіцкага Касцёла.

Пій ХІ быў рашучым праціўнікам гітлераўскага рэжыму. Хоць ён не паспеў дапісаць энцыкліку з асуджэннем расізма і антысемізма, менавіта ў гады яго пантыфікату ў Германіі быў распаўсюджаны Апостальскі ліст “Mitt brennender Sorge”, які асуджаў нацызм. Пію ХІ належыць знакаміты выраз: “Духоўна мы ўсе семіты”.

Менавіта па ініцыятыве Пія ХІ у 1931 г. было заснавана Ватыканскае радыё, што сведчыць пра яго вялікую адкрытасць нас свет. Ён марыў, каб евавангельскае пасланне дасягнула самых далёкіх куткоў планеты.







All the contents on this site are copyrighted ©.