2014-02-09 12:34:55

Святы Айцец да Дня хворага: годнасць чалавека не зводзіцца да яго магчымасцяў


RealAudioMP3 Пантыфік нагадаў, што 11 лютага ў Касцёле будзе адзначацца свята Маці Божай з Лурду і Сусветны дзень хворага. Паводле яго, гэта добрая магчымасць “паставіць у цэнтры супольнасці” хворых людзей, маліцца за іх і знаходзіцца побач з імі. Святы Айцец падзякаваў медыцынскім работнікам за іх “каштоўную працу”. Яны займаюцца не толькі лячэннем хворага цела, але сведчаць увагу да асобы, якой прапануюць сваю ўвагу і догляд. “Годнасць чалавека ніколі не можа зводзіцца да яго здольнасцяў або магчымасцяў; яна не змяншаецца, калі чалавек становіцца слабым, інвалідам і патрабуючым дапамогі”, - падкрэсліў Папа і дадаў, што аб хворых павінны клапаціцца таксама іх родныя. Ён прызнаўся, што кожны дзень да яго прыходзяць лісты ад такіх сем’яў, якія шукаюць суцяшэння і падтрымкі. Святы Айцец паабяцаў сваю малітву за іх і заклікаў дапамагаць адно аднаму з любоўю. “Шчодрае і хрысціянскае стаўленне да хворых з’яўляецца соллю зямлі і святлом свету”, - сказаў папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.