2014-02-08 12:10:23

Пантыфік зацвердзіў рашэнні па беатыфікацыйных справах


RealAudioMP3 8 лютага 2014 г. падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Пантыфік зацвердзіў дэкрэты, якія тычацца прызнання мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некалькіх кандыдытаў да беатыфікацыі. Гаворка ідзе пра пяць асоб. Быў прызнаны факт мучаніцкай смерці італьянскага канвентуальнага францішканіна айца Франчэска Дзырана, які быў забіты ў Алжыры ў 1603 г. Таксама мучаніцкай была прызнана смерць Паўла Юн Джы-чжун, свецкага верніка, і 123 яго паплечнікаў, якіх забілі ў Карэі падчас пераследаў паміж 1791 г. і 1888 г. Таксама была празнана гераічнасць цнотаў мексіканскага біскупа Хэсу Марыі Эчаварыя і Агірэ, памерлага ў 1954 г., італьянскага францішканіна Фаўстына Гілардзі, памерлага ў 1937 г., і іспанскай законніцы з Кангрэгацыі сясцёр Божай любові Марыі Росіа ад Езуса Укрыжаванага, памерлай у 1956 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.